thumb|200px|«Лаакоан і яго сыны» Figura serpentinata — гэта скульптурная ці мастацкая кампазіцыя, у якой аўтар з мэтай дасягнення лёгкасці ці дынамікі надаў, часам ненатуральную, форму спіралепадобнага скручвання адлюстраванаму чалавеку.
Скульптуры, у якіх выкарыстана спіралепадобная форма цела, былі вядомы ўжо ў часы Старажытнай Грэцыі. Пазней гэты стыль выкарыстоўваўся італьянскімі маньерыстамі. Класічным прыкладам Figura serpentinata служыць статуя «Дыскабола», выразаная Міранам (), працы Леанарда да Вінчы, Рафаэля і Мікеланджэла. thumb|злева|150px|«Дыскабол», копія ў бронзе, II ст. н.э. Жак Буске () мяркуе, што «serpentinata» як стыль узнік у 1506 годзе ў выніку глыбокага сутнаснага ўздзеяння скульптурнай кампазіцыі «Лаакоан і яго сыны» на мастакоў-сучаснікаў, і Мікеланджэла ў прыватнасціJacques Bousquet: Mannerism: The Painting and Style of the Late Renaissance, New York, 1964, translated by Simon Watson Taylor. Джон Шырман () таксама сцвярджае, што стыль Figura serpentinata быў вынайдзены Мікеланджэла, у прыватнасці пры стварэнні скульптуры «Пераможца» () для грабніцы Папы Юлія IIJohn Shearman: Mannerism. Art and Architecture series. London : Penguin Books , 1991, ISBN 0-14-013759-9. Эміль Маўрэр (), з іншага боку, сцвярджае, што гэты стыль не з’яўляецца характэрным для прац Мікеланджэла і як піянера стылю Figura serpentinata вызначае Даменіка Бекафумі ()Emil Maurer: Manierismus: Figura serpentinata und andere Figurenideale : Studien, Essays, Berichte, 2001, ISBN 3-85823-791-4. Вучню Бекафумі — Марка Піна () — удалося звязаць стылі Бекафумі, Франчэска Сальвіяці (), Парміджаніна () і, магчыма, нават Мікеланджэла, з прычыны чаго яго працы ў цэлым былі насычаны матывамі «serpentinata».
З паслабленнем нормаў Рэнесансу і станаўленнем стылю «Serpentita», яго правілы і структуры сталі сістэматызаванымі. Спіралепадобная форма дазваляла дэманстраваць фізічную сілу фігур, іх запал, напружанне і семантычную дасканаласць. Рухі набылі правільны і чысты выгляд, дзеянне стала адлюстраваннем унутранай сілы вобраза.
Стыль Figura serpentinata прасочваецца ў мастацтве нават 1620-х гг., у прыватнасці ў працы Берніні «Выкраданне Празерпіны».
Літаратура : Manierismus: Figura serpentinata und andere Figurenideale : Studien, Essays, Berichte, 2001, ISBN 3-85823-791-4 : Mannerism. Art and Architecture series. London : Penguin Books , 1991, ISBN 0-14-013759-9 Jacques Bousquet: Mannerism: The Painting and Style of the Late Renaissance, New York, 1964, translated by Simon Watson Taylor
Катэгорыя:Маньерызм Катэгорыя:Гісторыя мастацтва Катэгорыя:Скульптура Катэгорыя:жывапіс Катэгорыя:Лацінскія выслоўі