Зменлівасць — разнастайнасць прыкмет сярод прадстаўнікоў пэўнага віду, а таксама ўласцівасць нашчадкаў набываць адрозненні ад бацькоўскіх формаў.
Класіфікацыя Адрозніваюць некалькі тыпаў зменлівасці: Спадчынную (генатыпічную) і няспадчынную (фенатыпічную, паратыпічную). Індывідуальную (адрозненне паміж асобнымі асобінамі) і групавую (паміж групамі асобін, напрыклад, рознымі папуляцыямі пэўнага віду). Групавая зменлівасць з'яўляецца вытворнай ад індывідуальнай. Якасную і колькасную. Накіраваную і ненакіраваную.
Гл. таксама Спадчыннасць Мадыфікацыйная зменлівасць Спадчынная зменлівасць