Гістыдын — амінакіслата, незаменная для многіх жывёл; арганізм чалавека здольны да абмежаванага сінтэзу гістыдыну. Уваходзіць у склад актыўных цэнтраў многіх ферментаў, у прыватнасці рыбануклеазы, транскеталазы. Пачатковая стадыя ферментатыўнага разбурэння гістыдына ў арганізме — адшчапленне аміяку з утварэннем ураканінавай кіслаты, якая выводзіцца з мачой. Рэакцыя дэзамініравання гістыдыну незваротная, каталізуе яе фермент гістыдын-аміяк-ліяза (гістыдын-a-дэзаміназа), выяўлены ў печані жывёл і ў бактэрый. Недахоп гістыдыну прыводзіць да шматлікіх парушэнняў абмену рэчываў, у тым ліку да тармажэння сінтэзу гемаглабіну. Папярэднік спецыфічных дыпептыдаў шкілетнай мускулатуры — карназіну і анзерыну. Дэкарбаксіліраванне гістыдыну вядзе да ўтварэння біялагічна актыўнага аміна — гістаміна; гэты працэс каталізуе гістыдын-дэкарбаксілаза — фермент, які адносіцца да класа ліяз. Фермент дзейнічае толькі на L-ізамер (прыродную форму) гістыдыну. Рэакцыя зварачальна тармозіцца інгібітарамі дыхання — цыянідам, гідраксіламінам, семікарбазідам.
Літаратура
Катэгорыя:Амінакіслоты Катэгорыя:Імідазолы