— партовы цэнтральны горад у Японіі, размешчаны на захадзе вострава Кюсю, ля заліва Нагасакі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам прэфектуры Нагасакі. Плошча горада складае 406,46 км², насельніцтва — 439 тыс. чалавек (2012).

У горадзе размешчаны ваенна-марскі арсенал, універсітэт, гандлёва-прамысловы і Мастацкі музеі. Славутасці — царква Оура, сінтаісцкая святыня Сува (XVI стагоддзе), будысцкія храмавыя ансамблі Сафукудзі, Кафукудзі, мост Меганэбасі (усе — XVIII стагоддзе).

Гісторыя Горад узнік на месцы рыбацкага пасёлка, вядомага з XII ст. Росквіт Нагасакі прыпадае на XVI—XVII ст., калі горад (тут існавала партугальская факторыя) стаў цэнтрам хрысціянства ў Японіі і адзіным японскім портам (з 1640), праз які вёўся абмежаваны гандаль з галандцамі і кітайцамі. З канца XIX ст. цэнтр ваеннага суднабудавання. У канцы 2-й сусветнай вайны на Нагасакі 9 жніўня 1945 года была скінула амерыканская атамная бомба, якая разбурыла трэцюю частку горада; забіта і паранена каля 75 тыс. чал. З 1956 года ў Нагасакі адбываюцца міжнародная канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.

1 красавіка 1997 года Нагасакі быў прылічаны да цэнтральных гарадоў Японіі.

Вядомыя асобы Хантара Нагаока (1865—1950) — японскі фізік.

Гл. таксама Звон Нагасакі 26 японскіх мучанікаў з Нагасакі Хібакуся

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады прэфектуры Нагасакі Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Парты Ціхага акіяна Катэгорыя:Цэнтральныя гарады Японіі