За́балацце (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст, на захадзе меліярацыйныя каналы.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя У пісьмовых крыніцах XVI стагоддзя згадваецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1589 годам упамінаецца ў сувязі з «наездамі на сяло».

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе вёска адносілася да Забалацкай сельскай грамады.

У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе непадалёку ад вёскі размяшчаўся фальварак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну ў Забалацці дзейнічала падпольная антыфашысцкая ячэйка. Вясковая моладзь на чале з У. І. Стэльмашук сабрала для партызан шмат зброі, у т.л. 5 аўтаматаў, 4 ручныя кулямёты, 30 вінтовак. За годы вайны загінулі 20 вяскоўцаў.

Насельніцтва 165 рэвізскіх душ (1870) 381 жыхар (1905) 15 двароў, 109 жыхароў (30.9.1921) 225 жыхароў (1959) 244 жыхары (1970) 17 двароў, 172 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна