Гі́рмантаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гірмантаўцы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Маўчадскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Катмінаўцы, Крутаўцы, Кузявічы, Мордычы і Ярашова), а ў склад сельсавета з Душкавецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Боўдзілаўцы, Лозы, Нагорная і Несцяры)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе ў склад Зялёнаўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры, СлабажаныРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў. 17 лютага 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навамышскага сельсавета (вёска Драгабылле, Лугавая, Пастарынне) і Гарадзішчанскага пассавета (вёскі Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)..

6 жніўня 1979 года Гірмантаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам у вёсцы Гірмантаўцы, у склад сельсавета ўвайшлі 15 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў (Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета, і 5 населеных пунктаў (Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры і Слабажаны) скасаванага Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.

Склад У склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак і 1 аграгарадок:

+ Населены пункт Каардынаты Агароднікі Багушы Гірмантаўцы Жабінцы Жалезніца Каўшы Крапачы Красевічы Лозы Навінкі Нагорная Несцяры Сакаловічы Слабажаны Сялявічы

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 580 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе