Чыкагскі сімфанічны аркестр () — амерыканскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Чыкага, штат Ілінойс. Аркестр быў заснаваны ў 1891 годзе. Па традыцыі, якая склалася ў амерыканскай музычнай крытыцы, Чыкагскі сімфанічны аркестр уключаюць у склад так званай «Вялікай пяцёркі» вядучых сімфанічных аркестраў краіны. Каля 60 разоў запісы Чыкагскага аркестра атрымлівалі музычную прэмію «Грэмі». Сярод дырыжораў і салістаў, якія выступалі з аркестрам, былі Сяргей Рахманінаў, Марыс Равель, Рыхард Штраус, Сяргей Пракоф'еў, Аарон Копленд, Арнольд Шонберг, Леанард Бернстайн, Леапольд Стакоўскі, Юджын Ормандзі. У 2008 годзе Чыкагскі сімфанічны аркестр быў названы лепшым аркестрам ЗША (і пятым у спісе лепшых аркестраў свету) па версіі музычнага часопіса Gramophone .

Музычныя кіраўнікі і галоўныя дырыжоры Тэадор Томас (1891—1905) Фрэдэрык Сток (1905—1942) Дэзірэ Дэфо (1943—1947) Артур Радзіньскі (1947—1948) Рафаэль Кубелік (1950—1953) Фрыц Райнер (1953—1963) Жан Марцінон (1963—1968) Ірвін Хофман (1968—1969) Георг Шолці (1969—1991) Даніэль Барэнбойм (1991—2006) Бернард Хайтынк (2006—2010) Рыкарда Муці (з 2010)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1891 годзе Катэгорыя:Чыкага Катэгорыя:Аркестры ЗША