Пакінуты горад — катэгорыя геаграфічных аб’ектаў, колішніх населеных пунктаў, пакінутых жыхарамі па розных прычынах — праз спад эканамічнай актыўнасці, войны, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы.

У адрозненне ад зніклых гарадоў, пакінутыя гарады ў большай частцы захоўваюць сваё архітэктурнае аблічча: збудаванні і інфраструктура знаходзяцца ў стане, блізкім да часу, калі горад быў пакінуты. У дачыненні да пакінутых гарадоў таксама выкарыстоўваецца распаўсюджаны ў літаратуры тэрмін «горад-прывід».

Сярод апошніх пакінутых гарадоў — савецкія гарады Чарнобыль і Прыпяць, насельніцтва якіх было эвакуіравана ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Пакінутым горадам з’яўляецца таксама Хальмер-Ю і яшчэ каля 20 гарадоў на поўначы Расіі.

Гл. таксама Зніклыя гарады

Спасылкі

Сайт Гарадоў-прывідаў Фотаздымкі гарадоў-прывідаў Пакінутыя гарады і гісторыя Дзікага Захаду Пакінутыя гарады ў Антарыа Пакінутыя населеныя пункты Вялікабрытаніі Спіс гарадоў-прывідаў 25 найвядомейшых гарадоў-прывідаў Гарады-прывіды свету Мёртвыя гарады, гарады-прывіды (фотаздымкі, відэа, апісанне) Пакінутыя гарады Расіі і СССР

Катэгорыя:Пакінутыя населеныя пункты Катэгорыя:Горадабудаўніцтва