Падтыннік вялікі, бародаўнік (Chelidonium majus) — від кветкавых роду раслін сямейства .
Назва
Падтыннік вялікі, цанцалея, цэнцыліяFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, чыстацелАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888., падтыннікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927., цанцылея., жоўты малачай, цалідонія, цантылія, цындалей, чортава серабро Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927., селідарыяДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914..
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна (30—100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4—5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцікаў два. Плод — прамастойная струкападобная каробачка (20-50 мм даўжынёй, 2—3 мм шырынёй). Ядавіты.
Арэал Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы і Заходняй Азіі, як заносная расліна — на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца на сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках.
Асаблівасці біялогіі Распаўсюджваецца мурашкамі.
Гаспадарчае значэнне Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Макавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе