Фердынанд IV (; , Вена — , Вена) — Рымскі кароль з 1653 года, намінальны кароль Чэхіі c 1646 года і Венгрыі з 1647 года. Сын імператара Фердынанда III і яго першай жонкі Марыі Ганны, народжанай прынцэсы Іспанскай.
Біяграфія left|thumb|150px|Імператрыца Марыя Ганна з сынам Фердынандам
Эрцгерцаг Франц Фердынанд быў старэйшым сынам у сям’і імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай. Меў дзвюх сясцёр і трох братоў (выжыў толькі эрцгерцаг Леапольд). Па маці — унук іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты, народжанай эрцгерцагіні Аўстрыйскай.
У 1646 годзе ва ўзросце 13 гадоў абраны каралём Чэхіі, але фактычна не кіраваў.
У наступным годзе абраны каралём Венгрыі, каранацыя адбылася 16 чэрвеня ў Браціславе.
Вялікім палітычным поспехам імператара Фердынанда III стала абранне старэйшага сына рымскім каралём, якое адбылося 31 мая 1654 года. Фердынанд IV быў каранаваны ў Рэгенсбургу 18 чэрвеня таго ж года. Аднак 20-гадовы юнак заразіўся воспай і памёр 9 ліпеня 1654 года ў Вене. Пахаваны ў сямейным магільным склепе Габсбургаў.
Імператар цяжка перажываў смерць старэйшага сына, якая мела і сур’ёзныя палітычныя наступствы. Дамагчыся абрання Леапольда, малодшага брата памерлага Фердынанда IV, рымскім каралём змаглі толькі ў 1658 годзе. Але да таго часу ў 1657 годзе сканаў і сам імператар Фердынанд III.
Планаваўся шлюб паміж Фердынандам IV і іспанскай прынцэсай Марыяй Тэрэзіяй, старэйшай дачкой Філіпа IV, які не адбыўся з-за смерці прынца. Марыя-Тэрэзія пазней стала жонкай свайго кузена караля Францыі Людовіка XIV.
Літаратура Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече, 1999. — 656 с.— С.502. (Энциклопедии). Шимов Я. Австро-Венгерская империя. — М.:Изд-во Эксмо,2003. — 608 с. — С.104—105.
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Каралі чэшскія Катэгорыя:Каралі рымскія Катэгорыя:Памерлі ад воспы