Арпа́ды (, , ) — дынастыя князёў (з 1000 года — каралёў) Венгрыі, якая кіравала з канца IX стагоддзя па 1301 год. У Сярэднявеччы дынастыю часта звалі «Домам Святых каралёў».
+ Кіраўнікі Венгрыі з 889 па 1301 год Князі 889—907 Арпад 907—947 Жольт 947—955 Файс 955—970 Такшань 970—997 Геза 997—1000 Іштван I Святы Каралі 1000—1038 Іштван I Святы 1038—1041 Пётр Арсеола 1041—1044 Самуіл Аба 1044—1046 Пётр Арсеола 1046—1060 Андраш I 1060—1063 Бела I 1063—1074 Шаламан 1074—1077 Геза I 1077—1095 Ласла I Святы 1095—1116 Кальман I Кніжнік 1116—1131 Іштван II 1131—1141 Бела II 1141—1162 Геза II 1162—1172 Іштван III 1162—1163 Ласла II 1163—1165 Іштван IV 1172—1196 Бела III 1196—1204 Імрэ 1204—1205 Ласла III 1205—1235 Андраш II 1235—1270 Бела IV 1270—1272 Іштван V 1272—1290 Ласла IV Кун 1290—1301 Андраш III
Гісторыя Афіцыйная прамая мужчынская лінія спынілася ў 1301 годзе, але, паводле сямейных легенд, прамымі нашчадкамі Арпадаў па мужчынскай лініі з’яўляюцца бельгійскі дваранскі род Круа і шатландскі клан Драманд.
Святыя і блажэнныя Шмат хто з членаў роду былі кананізаваны і беатыфікаваны:
Святы Іштван, кананізаваны ў 1083 (таксама кананізаваны Праваслаўнай царквой у 2000). Святая Гізела, кананізавана ў 1975. Святы Эмерык, кананізаваны ў 1083. Святы Ласла, кананізаваны ў 1192. Святая Елізавета, кананізавана ў 1235. Святая Кунігунда — княгіня кракаўская, заступніца солездабытчыкаў, кананізавана ў 1999. , беатыфікавана ў 1631. Святая Маргарыта, кананізавана ў 1943. Святая Агнэса Чэшская, кананізавана ў 1989. Святая Ірына (Пірошка), дачка Ласла I, кананізавана Праваслаўнай царквой.
Спасылкі Лінія венгерскіх каралёў пасля Святога Іштвана (1038—1301)