Фердынанд VI (;  — ) — кароль Іспаніі (1746—1759), сын Філіпа V і яго першай жонкі, Луізы Савойскай. Стрыечны брат Людовіка XV. Кароткае валадаранне Фердынанда аказалася ў цэлым паспяховым, паспрыяўшы выхаду Іспаніі з крызісу XVII стагоддзя.

Асоба Уступіў на прастол на 33-м годзе жыцця, датуль не прымаў удзелу ў справах кіравання з-за варожых адносін да яго з боку яго мачахі Елізаветы Фарнезэ. Адрозніваючыся мяккім характарам і пакутуючы ад меланхоліі, ён падпарадкоўваўся ўплыву сваёй разумнай і энергічнай жонкі Барбары, дачкі караля Партугаліі Жуана V. Смерць жонкі ў 1758 годзе стала цяжкім ударам для караля, ён цяжка захварэў псіхічна і ненадоўга перажыў жонку.

Палітычны бок кіравання Супрацоўнікамі Фердынанда ў справах кіравання былі маркіз дэ Энсенада, які кіраваў фінансамі, Хасэ дэ Карвахаль, які кіраваў замежнай палітыкай, Равага, спавядальнік караля, і спявак Фарынелі, былы саветнік Філіпа V. Карвахаль імкнуўся падтрымліваць дружалюбныя адносіны паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй; пасля яго смерці (1754) Энсенада, вораг Англіі, настойваў на збліжэнні з Францыяй, што і стала прычынай яго адстаўкі.

Фердынанд жадаў заставацца нейтральным у міжнародных адносінах і засяроджваў свае клопаты на рэформах арміі, флоту, суда і адміністрацыі, на ажыўленні земляробства, прамысловасці і гандлю, на развіцці навуковай і мастацкай адукацыі. У гэтым дачыненні ён з’яўляецца папярэднікам Карла III і яго выбітных міністраў.

Літаратура Акрамя агульных сачыненняў па гісторыі Іспаніі, якія ахопліваюць час Фердынанда, гл. Desdevises du Dezert, «L’Espagne de l’ancien régime» (П., 1897).

Катэгорыя:Каралі іспанскія Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны Катэгорыя:Кіраўнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Псіхічнахворыя манархі