thumb|Эгіна ў чаканні Зеўса, карціна Фердынанда Боля Эгіна () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991—1992. В 2 т. Т.2. С. 657 наяда, дачка рачнога бога Асопа, якая была выкрадзена Зеўсам і нарадзіла яму сына Эака, што славіўся самым набожным і справядлівым сярод грэкаў.

Зеўс выкраў яе з Фліунта і прынёс на востраў Энону, асцерагаючыся ГерыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 3; III 12, 6; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 72, 5; Гігін. Міфы 52. Зеўс спакусіў яе ў агністым абліччыАвідзій. Метамарфозы VI 113. Або Зеўс прыняў аблічча арлаНон. Дзеянні Дыяніса VII 213.

Злучэнне Зеўса і Эгіны антычныя крыніцы лакалізавалі на востраве Эгіна, які раней нібы зваўся Энонай. Імя выкрадальніка німфы назваў Асопу Сісіф, завошта ўгневаны грамабой наслаў на яго Танатаса. Эгіна нарадзіла сына ЭакаГесіёд. Пералік жанчын, фр.205 М.-У.. Пасля нараджэння сына Эгіна стала жонкай Актара. Нарадзіла ад Актара сына МенетыяПіндар. Алімпійскія песні IX 69; Комментарий О. П. Цыбенко в кн.: Диодор Сицилийский. Историческая библиотека. Кн.4—7. СПб, 2005. С. 317.

Яе статуя ў Алімпіі Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 6 . Статуя ў Дэльфах — дарунак фліясійцаў Паўсаній. Апісанне Элады X 13, 6 .

У гонар Эгіны названы астэроід (91) Эгіна, адкрыты ў 1866 г.

Спасылкі Энцыклапедыя антычнай міфалогіі: Эгіна

Катэгорыя:Німфы Катэгорыя:Міфы Аргаліды