Гомельскі філіял Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — рэгіянальны філіял Акадэміі навук, створаны згодна са Статутам НАН Беларусі ў 2006 г. для развіцця і каардынацыі навукі ў Гомельскай вобласці і расфарміраваны ў 2017 г.Гомельский филиал НАН Беларуси Старшынёй Прэзідыўма філіяла быў заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі.

Перадумовы стварэння

Акадэмічныя ўстановы У 1959 загадчык кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту Уладзімір Аляксеевіч Белы стварае першае ў рэспубліцы акадэмічнае падраздзяленне на перыферыі — Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці машын пры Інстытуце машыназнаўства АН БССР. 3 лістапада 1961 у Гомелі адкрываецца Аддзяленне Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР, куды на правах Лабараторыі тэхнічнай механікі ўваходзіць створаны нядаўна філіял. У 1963 г. ствараецца Аддзел механікі палімераў АН БССР, які ў 1969 ператвараецца ў Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР, а ў складзе Гомельскага аддзялення Інстытута матэматыкі застаецца Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп (з 2004 у складзе аддзела алгебры Інстытута матэматыкі НАН Беларусі, месціцца ў Гомелі).

У 1992 БелНДІ лясной гаспадаркі перадаецца са складу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у склад НАН Беларусі і ад таго часу называецца Інстытут лесу НАН Беларусі.

Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі створаны ў 1987 г. на базе Сектара геранталогіі АН БССР з мэтай навуковага вырашэння праблем, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да 2003 размяшчаўся ў Мінску. У 2003 пераведзены ў Гомель, у яго склад з Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» перададзена Лабараторыя радыяцыйна-таксікалагічнай экалогіі.

Установы галіновай навукі У 1986 годзе, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у г. Гомелі быў створаны Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сельскагаспадарчай радыялогіі. У 1992 г. філіял стаў самастойным навуковым установай — Беларускім НДІ сельскагаспадарчай радыялогіі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе Інстытут быў перададзены ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пад назвай НДІ радыялогіі. У 1999 годзе НДІ радыялогіі перайменаваны ў Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2018 аб’яднаны з Інстытутам радыебіялогіі НАН Беларусі. 10 верасня 1990 у Гомелі распачаў працу абласны дыспансер радыяцыйнай медыцыны.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы У 1969 статус універсітэта набывае Гомельскі педагагічны інстытут. 1990 — год заснавання Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1993 Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ператвараецца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. У 1998 набывае ўніверсітэцкі статус Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога. У 2001 набылі статут універсітэтаў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна і Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі. У 2004 з вучылішча ўтвараецца Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

Склад на момант стварэння Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага НАН Беларусі Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі Інстытут лесу НАН Беларусі Палескі інстытут раслінаводства НАН Беларусі Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро «Металапалімер» Інстытут радыялогіі РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна Дзяржаўнае спецыяльнае канструктарскае бюро па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы РУП «Гомсельмаш» РУП ВА «Беларуснафта» канцэрну «Белнафтахім» Гомельскі навукова-тэхналагічны парк Гомельскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік

Спасылкі Институт механики металлополимерных систем — История Институт математики НАН Беларуси — Отдел алгебры Институт леса НАН Беларуси Институт радиобиологии НАН Беларуси — История Член-карэспандэнт ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе