Алесь Жлутка, поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Жлутка (нар. , в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі філолаг, гісторык, перакладчык, археограф. Знаўца сярэднявечнай лацінскай традыцыі ў Беларусі, які адкрыў і апублікаваў шмат гістарычных дакументаў. Аўтар перакладаў з лацінскай і старажытнагрэчаскай моў. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт.

Біяграфічныя звесткі Скончыў у 1983 годзе скончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «класічная філалогія», у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветы». З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1983—1985 гадах выкладаў лацінскую мову ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1988—1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. У 1991—1995 гадах старшы навуковы супрацоўнік, даследчык лацінскай пісьменнасці Беларусі XIII—XIX стагоддзяў Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны. У 1995—1996 гадах выкладчык класічных моў Беларускага гуманітарнага ліцэя.

Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце культуры, Пінскай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага.

8 лістапада 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі Аляксандр Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя» і прысуджаны да 10 сутак арыштуСреди задержанных в Минске — латинист Алесь Жлутко «Я вядучы навуковы супрацоўнік, кажу. А міліцыянтка не разумее: „А можна по-русски?“». Ученый Алесь Жлутко рассказал о суде и заключении . Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не працягнула з ім кантрактИз Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности .

У 1996—2020 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі.

З 2021 года працуе ва Універсітэце Палацкага ў Оламаўцы (Чэхія).

Стажыроўкі Стажыраваўся ў архівах і бібліятэках Рыма, Ватыканскім таемным архіве (пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і кантактаў Рымскага ўніверсітэта «La Sapienza», Італія), Тайным дзяржаўным архіве Прускай культурнай спадчыны (Берлін, Германія), архівах і бібліятэках Рыгі (міжакадэмічны абмен, Латвія), Варшавы і Кракава (стыпендыя Касы імя Юзафа Мяноўскага, Польшча), а таксама ў Ягелонскім, Варшаўскім, Беластоцкім, Уроцлаўскім і Познаньскім універсітэтах (прэмія імя Льва Сапегі, Польшча, 2009).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Даследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку. Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі».

Перакладчыцкая дзейнасць Перакладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў.

Прызнанне Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (2009).

Кніжныя публікацыі Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. — Мн., 2005. Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XIV ст. — Мн., 2005. Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. — Мн., 2011 (2-е пашыранае выданне ў 2 т. — Мн., 2021).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Алесь Жлутка, аўтары часопіса Наша Вера Выйшла кніга «Міндаў кароль Літовіі…» // Радыё Свабода, 16 лістапада 2005

Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Лаціністы Беларусі Катэгорыя:Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Палацкага Катэгорыя:Выпускнікі факультэта замежных моў Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Археографы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага