Каес () — горад на крайнім захадзе Малі.

Геаграфія Размешчаны недалёка ад мяжы з Сенегалам, на рацэ Сенегал, прыкладна ў 420 км на паўночны захад ад сталіцы краіны, горада Бамака, на вышыні 46 м над узроўнем моры. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Каес. Чыгуначная станцыя на пракладзенай французамі ў 1880-х гадах лініі Дакар — Нігер. Маецца міжнародны аэрапорт.

Гісторыя У 1892—1899 гадах Каес быў галоўным горадам калоніі Французскі Судан (у 1899 годзе сталіца была перанесена ў Бамака). Каес быў канчатковым пунктам суднаходства па рацэ Сенегал. У гады Другой сусветнай вайны ў Каес быў перавезены і тут захоўваўся залаты запас Французскага банка.

Насельніцтва Па даных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 153 222 чалавека.

Дынаміка колькасці насельніцтва горада паводле гадоў: + 1976 1987 1998 2013 44 736 50 993 78 406 153 222

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Малі