Нэ́плі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары зацвердзіў с. Нэпле за магнатам Львом Багавіцінавічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ. У 1769 годзе ўласнасць Нямцэвічаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. З 1868 года вёска ў складзе маёнтка, якім валодаў пан Пуслоўскі. У 1890 годзе цэнтр Нэплінскай сельскай грамады, якой належала 171 дзес. зямлі. Уладальнікам фальварка быў барон Таўбе. Працавала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Матэрыяльнае становішча сялян было цяжкім. У сувязі з тым, што вяскоўцы не маглі выплаціць усе падаткі за зямлю, у 1931 годзе была апісана маёмасць 37 гаспадарак.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 20 вяскоўцаў.
Насельніцтва 173 сялянскія душы (1858) 85 мужчын, 88 жанчын (1868) 503 жыхары (1905) 38 двароў, 227 жыхароў (30.9.1921) 17 двароў, 461 жыхар (1940) 130 жыхароў (1970) 27 гаспадарак, 31 жыхар (1997) 25 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Рыгор Рыгоравіч Бысюк (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Пуслоўскія