Аўгу́ста Вікто́рыя, Аўгуста Вікторыя Фрыдэрыка Луіза Феадора Джэні (, 22 кастрычніка 1858 — 11 красавіка 1921) — прынцэса з роду Аўгустэнбургаў, у шлюбе — германская імператрыца і каралева Прусіі.
Дачка Фрыдрыха, тытульнага герцага Шлезвіг-Гольштэйнскага, чые прэтэнзіі на Шлезвіг-Гольштэйн паслужылі нагодай да вайны за Шлезвіг у 1864 годзе. Любіла мастацтва і складала музычныя п’есы для кларнета. Марай яе жыцця было наведаць Луўр у Парыжы: па палітычных прычынах ёй так і не атрымалася.
У 1881 годзе выйшла замуж за прынца Вільгельма Прускага, пасля імператара Вільгельма II. Пасля яго адрачэння ў 1918 годзе пераехала з ім у Нідэрланды, дзе і памерла. Магіла Аўгусты Вікторыі знаходзіцца ў пахавальні Гогенцолернаў у Антычным храме ў парку Сан-Сусі ў Патсдаме.
У шлюбе з Вільгельмам II у Аўгусты Вікторыі нарадзілася сямёра дзяцей, шэсць сыноў і адна дачка: Вільгельм (1882—1951), кронпрынц Прусіі Эйтэль Фрыдрых (1883—1942), Адальберт (1884—1948), Аўгуст Вільгельм (1887—1949), Оскар (1888—1958), Іаахім (1890—1920), Вікторыя Луіза (1892—1980), у 1913 годзе выйшла замуж за Эрнста Аўгуста, герцага Браўншвайгскага.
Літаратура Evers, «Auguste Viktoria» (3 выд., 1897).
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Гогенцолерны Катэгорыя:Ольдэнбургская дынастыя Катэгорыя:Прускія каралевы і германскія імператрыцы Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Прынцэсы прускія