Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Шчорсы, Навагрудскі раён. Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Гісторыя

Пабудавана па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах І. Л. Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля ў 1770—76 гг. у цэнтры вёскі як уніяцкая царква. Пацярпела ад пажару ў 1930-я гг.

Архітэктура

Аднанефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Апсіда і бакавыя памяшканні размешчаны ў асноўным аб'ёме. На галоўным фасадзе на чатырохступеньчатым стылабаце – чатыры масіўныя слупы, што ўтвараюць порцік, завершаны трохвугольным франтонам. Над ім – невысокая вежа-званіца на чацверыковай аснове (завяршэнне вежы не захавалася). Сцяна галоўнага фасада расчлянёна плоскімі лапаткамі, паміж якімі невялікія прамавугольныя аконныя праёмы. Бакавыя фасады двух'ярусныя, падзелены шырокім прафіляваным карнізам.

Інтэр'ер Інтэр’ер зальны з цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі на папружных арках. Сцены дэкарыраваны падвойнымі пілястрамі карынфскага ордара. Меўся 5-ярусны іканастас на 16 абразоў, пабелены і пазалочаны. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера не захавалася.

Царква абнесена драўлянай агароджай з мураванымі слупамі і трохпралётнай брамай.

Гл. таксама Шчорсаўскі абраз Святога Дзмітрыя Салунскага

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Дзмітрыеўская царква на Глобусе Беларусі

Катэгорыя:Шчорсы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1776 годзе Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:1776 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі