Стэнлі Коэн (; ) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Рытай Леві-Мантальчыні. Cohen’s Nobel Lecture.Raju, T. N. (2000). «The Nobel chronicles. 1986: Stanley Cohen (b 1922); Rita Levi-Montalcini (b 1909)». Lancet 355 (9202): 506. doi:10.1016/S0140-6736(00)82069-3. PMID 10841166.Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1999). «Stanley Cohen—Nobel Laureate for Growth Factor». Mayo Clinic Proceedings 74 (6): 600. doi:10.4065/74.6.600. PMID 10377936.Weltman, J. K. (1987). «The 1986 Nobel Prize for Physiology or Medicine awarded for discovery of growth factors: Rita Levi-Montalcini, M.D., and Stanley Cohen, Ph.D». New England and regional allergy proceedings 8 (1): 47-48. doi:10.2500/108854187779045385. PMID 3302667 Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.
Біяграфія Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расійскай імперыі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў Нашвіле.
Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Навуковая праца Працуючы з Рытай Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісуCarpenter, G.; Cohen, S. (1979). «Epidermal Growth Factor». Annual Review of Biochemistry 48: 193—216. doi:10.1146/annurev.bi.48.070179.001205. PMID 382984.. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.
Узнагароды 1983 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (сумесна з Р. Леві-Мантальчыні) 1985 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1986 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 1986 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1986 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэту Біяграфія Стэнлі Коэна Stanley Cohen Nobel link
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Эндакрынолагі ЗША