Альбрыхт Канстанцін Цеханавецкі (? — 12 чэрвеня 1675) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста опсаўскі, губскі і лепельскі, аршанскі з 1663, земскі маршалак з 1660, абозны ВКЛ з 1664.

Палкоўнік, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, у 1663 часова камандаваў войскамі ВКЛ.

Сям'я З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Крыштафа, менскага ваяводы, і Антанелі з Друцкіх-Горскіх. Меў брата Мікалая Валерыяна. Быў жанаты з Ганнай з Кантакузінаў, меў 3 дачок і 6 сыноў, якія не займалі высокіх пасад.

Літаратура

Альбрыхт Канстанцін Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія аршанскія Катэгорыя:Старосты опсаўскія Катэгорыя:Старосты лепельскія Катэгорыя:Старосты губскія