Ладзіслаў Кліма (;  — ) — чэшскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філосаф.

Біяграфія Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям'і канцылярскага служачага. З маладосці цікавіўся філасофіяй, наведваў гімназію да 1895 года, калі яго выключылі за непрыязнае выказванне ў адрас манархіі. Пасля гэтага перайшоў у заграбскую гімназію, але, не скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Не маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.

Філасофія Л. Кліма заснавана на тэорыях саліпсізму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філасофскіх поглядаў Джорджа Берклі, Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.

Кліма пісаў філасофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка яго твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасля яго смерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам знішчыў 90 % сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадах.

Пад уплывам сваёй філасофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў.

Бібліяграфія Svět jako vědomí a nic (1904) Traktáty a diktáty (1922) Matěj Poctivý (1922) Vteřina a věčnost (1927) Utrpení knížete Sternenhocha (1928) Slavná Nemesis (1932) Vlastní životopis filosofa L.K. (1937) Lidská tragikomedie (1991)

Беларускія пераклады «Чалавечую трагікамедыю» на беларускую пераклаў Макс Шчур.

Літаратура The Fontana Dictionary of Modern Thinkers, London 1983

Спасылкі Чалавечая трагікамедыя (дзея 1), (дзея 2), (дзея 3) у перакладзе Макса Шчура. Што пасля смерці. Апавяданне

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Філосафы Чэхіі