Леанід Міхайлавіч Сушчэ́ня (, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — , ) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў 3 класы польскамоўнай школы.

У часы вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Пасля вызвалення вучыўся ў вячэрняй і дзённай школах, працаваў вучнем-тэлеграфістам.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 года асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 года навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 года загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 года загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 года дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 года ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1997 — віцэ-прэзідэнт МААН.Постановление Совета МААН от 11 ноября 1994 года № 18Постановление Совета МААН от 12 октября 1996 года № 53Постановление Совета МААН от 19 декабря 1997 года № 65

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Асноўныя працы Интенсивность дыхания ракообразных. — К.: Наукова думка, 1972. Количественные закономерности питания ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1975. Рост водных животных при переменных температурах. — Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Г. А. Галковской). Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с В. П. Семенченко, В. В. Вежновцом). Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с В. П. Семенченко, Г. А. Семенюк, И. Л. Трубецковой). Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. — Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с М. М. Пикуликом). Животный мир и радиация. — Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с М. М. Пикуликом, А. Е. Плениным).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя).

Літаратура

Спасылкі Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — СУШЧЭНЯ Леанід Міхайлавіч Леанід Міхайлавіч Сушчэня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Выстава да 85-годдзя СУШЧЭНІ Леаніда Міхайлавіча ў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Буклет да 85-годдзя Леаніда Міхайлавіча Сушчэні , падрыхтаваны ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Замежныя члены Акадэміі навук Літвы Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Гідрабіёлагі СССР Катэгорыя:Гідрабіёлагі Беларусі