Ордэн Караля Таміслава (), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» () — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.

Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.

Спасылкі Narodne novine. Pravilnik Velereda kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom. 03/11/2000 Narodne novine. Zakon o odlikovanjima i priznanjima Republike Hrvatske. 24/03/1995

Катэгорыя:Ордэны Харватыі Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды