Разо́ () — сталіца і самы вялікі горад Дамінікі. Знаходзіцца на востраве Дамініка, у вусці ракі Разо, у заходняй частцы вострава. Насельніцтва ў 2000 годзе налічвала каля 20 тысяч чалавек. Ранейшая назва — Шарлот Таўн. Адначасова з’яўляцца сталіцай дамініканскай акругі святога Георгія.

Заснаваны ў XVII стагоддзі на месцы старажытнага індзейскага паселішча Саіры.

Прамысловы цэнтр краіны, прадпрыемствы перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі. У горадзе ёсць буйны рыбацкі порт.

Разо з’яўляецца турыстычным цэнтрам Дамінікі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Дамінікі