Ноэль Мартэн Жазеф дэ Некер (, ; 1730—1793) — нямецкі батанік і гістарыёграф французскага паходжання.

Біяграфія Ноэль Жазеф дэ Некер нарадзіўся 25 снежня 1730 года (па іншых даных — у 1729 годзе) у горадзе Ліль у Францыі. Затым Некер пераехаў у Германію. Ён працаваў асабістым лекарам Курпфальца ў Мангейме. Ноэль дэ Некер сканаў 30 снежня 1793 года ў Мангейме.

У 1768 годзе была выдадзена двухтомная кніга дэ Некера Deliciae gallo-belgicae. У ёй упершыню выкарыстаны некаторыя далінееўскія назвы родаў раслін. Для відаў раслін прынята бінамінальная наменклатура. У адрозненне ад гэтай працы, у трох тамах Elementa botanica 1790 года прынятая іншая наменклатура. У ёй назвы таксонаў у рангу species naturalis лічацца краявіднымі, хоць складаюцца з аднаго слова. Паводле артыкула 20.4 МКБН, усе назвы, апублікаваныя ў гэтай працы, з'яўляюцца несапраўднымі (nomen invalidum).

Месцазнаходжанне гербарных узораў, выскарыстаных дэ Некерам для апісання новых відаў, не ўсталявана. Некалькі ўзораў мохаў, верагодна, знаходзяцца ў Батанічным садзе і музеі Берлін-Далем.

Некаторыя навуковыя працы Necker, N.J. de (1768). Deliciae gallo-belgicae. 2 vols., 568 p. Necker, N.J. de (1771). Methodus muscorum. 296 p. Necker, N.J. de (1774). Physiologia muscorum. 343 p. Necker, N.J. de (1783). Traité sur la mycitologie. 137 p. Necker, N.J. de (1790). Elementa botanica. 3 vol. Necker, N.J. de (1790). Corollarium. 31 p. Necker, N.J. de (1790). Phytozoologie philosophique. 78 p.

Роды, названыя ў гонар Н. Ж. дэ Некера

Літаратура

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Міколагі Германіі Катэгорыя:Альголагі Катэгорыя:Брыёлагі