Рыгор Аляксеевіч Рапота () — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу.

Біяграфія Нарадзіўся 5 лютага 1944 года ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Бацька — вайсковец, авіятар, маці — педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе.

Скончыў МДТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці «Інжынер-канструктар», пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990—1994 гадоў — намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі.

У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года — намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 года па верасень 1999 года — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 года — першы намеснік Міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 — першы намеснік Міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій Расіі. З кастрычніка 2001 года па кастрычнік 2007 года — генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

9 кастрычніка 2007 года прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 мая 2008 года — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 года прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года.

19 сакавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рапоту з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавыhttps://news.tut.by/economics/723202.html .

22 сакавіка 2021 года губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт на штотыднёвай нарадзе прадставіў Рыгора Рапоту прадстаўніком рэгіёна ў Савеце Федэрацыіhttps://www.kommersant.ru/doc/4740638, ён заняў крэсла Аляксандра Міхайлава, які сканаў у снежні 2020 года.

Узнагароды і званні Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Пашаны (Расія) (30 чэрвеня 2005) Ордэн Дружбы народаў (Беларусь) (8 снежня 2009) Ганаровы прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (10 снежня 2020) https://inpress.bntu.by/grigoriyu-rapote-prisvoeno-zvanie-pochyotnogo-professora-bntu Ордэн Пашаны (Беларусь) (16 лютага 2021)https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-rapotu-ordenam-pashany-96980-2021/

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000) Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Расіі