Пётр Тышкевіч () — вялікалітоўскі ўраднік. Кашталян менскі (28 ліпеня 1611—1618), ваявода менскі (6 верасня 1618—1631).
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску, у 1615 годзе купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.
Сям’я Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Фядоры з Валовічаў, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.
У шлюбе з Рэгінай з Галоўчынскіх, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінулі дзяцей: Казіміра (пам. 1652), вялікага падчашага літоўскага; Барбару, жонку Дынавея; Марыяну, жонку смаленскага ваяводы Адама Мацея Саковіча; Соф’ю, жонку спачатку Аляксандра Калэнцкага, а потым князя Фёдара Друцкага-Горскага; Крысціну, жонку спачатку менскага стольніка Яна Жыжэмскага, а потым Гурскага; Кацярыну, жонку вялікага маршалка літоўскага Крыштафа Завішы.
Пасля смерці Пятра Тышкевіча, Рэгіна з Галоўчынскіх узяла другі шлюб з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.
Крыніцы
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Кашталяны менскія