Боцікі шарсцістагубыя, МышабойГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927 (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3—5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце (2—4) на доўгіх голых ці апушаных чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20—30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыты кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка.

Арэал і экалогія Распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі.

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Таксанамія Від Боцікі шарсцістагубыя ўваходзяць у род трыбы падсямейства сямейства парадку .

Значэнне

Дэкаратыўная і ядавітая раслінаСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Боцікі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1821 годзе Катэгорыя:Травы