Гай Гельвій Цына () — рымскі паэт-неатэрык, сябар Катула.

Па сведчанні некалькіх рымскіх гісторыкаў, пэўны Гельвій Цына быў праз памылку забіты ў дзень пахавання Юлія Цэзара натоўпам, які пераблытаў яго з адным са змоўшчыкаў, Карнэліям Цынам. Плутарх атаясняе гэтага забітага з паэтам Гельвіям Цынам.

Да нашага часу з дайшлі толькі ўрыўкі з вершаў Цыны. Захаваліся, аднак, звесткі пра высокае меркаванне аб ягоных вершах у антычнасці, у тым ліку ўхвальны верш, складзены Катулам пра паэму Цыны «Смірна»

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Паэты I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі