Жак Афенба́х, сапраўднае прозвішча Эбершт (; 20 чэрвеня 1819, Кёльн — 5 кастрычніка 1880, Парыж) — французскі кампазітар, музыкант і дырыжор, заснавальнік і найбольш яркі прадстаўнік французскай класічнай аперэты. І. І. Салярцінскі лічыў Афенбаха «адным з адораных кампазітараў XIX стагоддзя».
Біяграфія Нарадзіўся ў Кёльне ў сям’і кантра сінагогі і музыкантаМузыкальная энциклопедия: [в 6 т.] — Т. 4: Окунев — Симович. — 1978. — Стб. 136—139. — 976 стб., илл.. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ад бацькі. З шасці гадоў іграў на скрыпцы, з дзевяці гадоў — на віяланчэлі, у складзе хатняга інструментальнага трыа (разам з братам і сястрой) выступаў з канцэртамі. 3 1833 года жыў у Парыжы. У 1833—1834 гадах вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў у салонах, сачыняў сентыментальную і танцавальную музыку. Вучыўся ў Ф. Галеві кампазіцыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1839 годзе дэбютаваў у якасці кампазітара ў тэатры «Пале-Руаяль». У 1840-х гадах выступаў з канцэртамі ў гарадах Францыі і Германіі, у якасці дырыжора — у Лондане. У 1855—1862 гадах кіраваў створаным ім тэатрам «Буф-Парызьен». У 1876—1877 гадах гастраляваў у ЗША, у якасці дырыжора выступаў у Нью-Ёрку і Філадэльфіі.
Творчасць Аўтар боль за 100 аперэт і інтэрмедый. Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Ж. Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на буржуазна-арыстакратычнае грамадства. Музыка Ж. Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танцавальнай рытмікай, камедыйнасцю, гратэскам. 3 твораў лірычнага плана вылучаецца рамантычная опера «Казкі Гофмана» (1881).
Зноскі
Літаратура
Орелович А. А. Оффенба́х Жак (Якоб) // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 4: Окунев — Симович. — 1978. — Стб. 136—139. — 976 стб., илл. — 102 200 экз.
Кулаков В. А. Оффенбах (Offenbach) Жак [наст. фам. — Эбершт (Eberst)] // Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.— М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 385. — 623 стр. с илл. Соллертинский И. Жак Оффенбах — Л., 1933.
Спасылкі
Валерий Кичин Отцу мировой оперетты Оффенбаху — 200 лет // Российская газета — Столичный выпуск: № 131(7889) Жак Оффенбах // ЛитКульт
Катэгорыя:Кампазітары аперэт Афенбах Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Віяланчэлісты Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Музыканты XIX стагоддзя