Перфарацыя маткі ці Перфарацыя сценкі маткі — разрыў сценкі маткі.
Перфарацыя маткі з'яўляецца патэнцыйным ускладненнем любой унутрыматачнай працэдуры. Гэта можа быць звязана з пашкоджаннем навакольных крывяносных сасудаў і ўнутраных органаў, такіх, як мачавая бурбалка і кішэчнік. Калі перфарацыю не дыягнаставаць своечасова, гэта можа прывесці да масіраванага крывацёку або сэпсісу, а пасля і да смерці.
Перфарацыя маткі з'яўляецца найбольш небяспечным ускладненнем штучнага аборту.
Фактары рызыкі Неаднаразовыя, асабліва частыя, аборты ў анамнезе Рубец на матцы пасля кесарава сячэння або вылучвання міёматознага вузла Анатамічныя асаблівасці будовы палавых органаў Запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў Нізкая кваліфікацыя лекара
Літаратура Акушерство: под ред. академика РАМН Г. М. Савельевой., Москва «Медицина» 2000
Спасылкі Илюстрацыя
Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта Катэгорыя:Гінекалагічныя захворванні Катэгорыя:Хірургічныя хваробы