Эдуар Даладзье (; ) — французскі палітык, дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Францыі ў 1933, 1934, 1938—1940 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1884 года.

У 1924—1928 гадах пачаў сваю палітычную кар’еру на розных міністэрскіх пасадах. Пасля ўступлення ў партыю радыкальных сацыялістаў, становіцца адным з яе лідараў. На працягу 1933 і 1934 гадоў упершыню становіцца кіраўніком урада. Яго праўленне адзначылася ўзброенымі сутыкненнямі паміж прадстаўнікамі вельмі правых і вельмі левых партый у Парыжы. 6 лютага 1934 года пасля няўдалага штурму будынка парламента Францыі баявікамі прафашысцкіх арганізацый Даладзье падаў у адстаўку.

У новым ўрадзе Народнага фронту 1936 года ўзначаліў ваеннае міністэрства. Пасля падзення Народнага фронту 10 красавіка 1938 года другі раз стаў Прэм’ер-міністрам Францыі. У 1938 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Мюнхенскага пагаднення, адмовіўшыся ад саюзніцкіх абавязацельстваў у адносінах да Чэхаславакіі. У сакавіку 1940 года сышоў у адстаўку.

Памёр 10 кастрычніка 1970 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры калоній Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Францыі Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйных лагераў Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)