Ані́скавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Аніскавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Вялікі Рудзец і Малы РудзецРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)., якія ў 1964 годзе вернуты ў склад Гарадзецкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 475 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2012 годзе