Фле́нсбург (; , і ; ) — самы паўночны ў Германіі горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Геаграфія
Агульныя звесткі
Фленсбург знаходзіцца на поўначы федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн на ўзбярэжжы Фленсбургскага фіёрда, які ўпадае ў Балтыйскае мора, так званай гавані. Гарадскія раёны знаходзяцца як на заходнім боку фіёрда, які бярэ свой пачатак ад Фленсбурга, так і на ўсходнім, які адносіцца да паўвострава Ангельн. Цэнтр горада размешчаны ў даліне фіёрда, больш сучасная забудова знаходзіцца на схілах і вяршынях узгоркаў, якія атачаюць гавань. На паўночным захадзе і паўночным усходзе горад акружаны лясамі, на поўдні, захадзе і ўсходзе — палямі. На адлегласці прыкладна 500 м ад самага паўночнага пункта фленсбургскай гарадской мяжы знаходзіцца мяжа каралеўства Данія.
У сярэднім вышыня над узроўнем мора ў Фленсбургу складае каля 20 м, у цэнтры — 12 м. Самы высокі пункт над узроўнем мора знаходзіцца на вышыні 63,7 м. Фленсбург займае плошчу ў 56,38 км². Самая доўгая працягласць з поўначы на поўдзень раўняецца 7,6 км, з захаду на ўсход — 9,6 км. Даўжыня гарадской мяжы складае 32,0 км.
Галерэя
Спасылкі Афіцыйная старонка Федэральнае ведамства дарожнага руху Фленсбургскае турыстычнае агенцтва EastTalk.de — Інфармацыйны партал на рускай і нямецкай (+ кароткая гісторыя горада) Фленсбургскі інфармацыйны партал Фленсбургска-хандэвіцкае спартыўнае таварыства Фленсбургскі ўніверсітэт Раздзел пра Фленсбург на сайце «Мой горад» Фленсбургскі інстытут Фленсбургская ЦЭЦ
Катэгорыя:Гарады Шлезвіг-Гольштэйна