Падзеі Студзень 1 студзеня: Данія стала старшынёй Еўрасаюза Ірландыя стала старшынёй АБСЕ На тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі створана Адзіная эканамічная прастора Пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя Венгрыі 13 студзеня: Круізны лайнер Costa Concordia наскочыў на каменны рыф каля берагоў Італіі – 17 загінуўшых з 4252 пасажыраў і членаў экіпажа Адкрыліся I Зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні (Інсбрук, Аўстрыя) 14 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Кітай. Перамогу атрымаў дзейнічаючы прэзідэнт Ма Інцзю 15 студзеня: Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Казахстане. Перамогу атрымала прапрэзідэнцкая партыя «Нур Атан» 17 студзеня: Марцін Шульц абраны старшынёй Еўрапейскага парламента 18 студзеня: У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act» (SOPA), які абмяркоўваецца ў Кангрэсе ЗША, раздзел Вікіпедыі на англійскай мове быў адключаны на 24 гадзіны 21 студзеня: Парламенцкія выбары ў Егіпце. Перамогу атрымала ісламісцкая Партыя свабоды і справядлівасці, палітычнае крыло Братоў-мусульман 22 студзеня: Рэферэндум у Харватыі, на якім большасць прагаласавала за далучэнне да Еўрасаюза 23 студзеня: Еўрапейскі саюз уводзіць эмбарга на іранскую нафту 24 студзеня: У Егіпце адменена надзвычайнае становішча, якое дзейнічала з 1981 года 25 студзеня: Сусветны эканамічны форум адкрыўся ў Давосе (Швейцарыя) 28 студзеня: Вікторыя Азаранка перамагла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе 29 студзеня: Чэмпіянат свету па хакеі з мячом пачаўся ў Алматы (Казахстан) Завяршыўся чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні (Шэфілд, Вялікабрытанія)

Люты 1 лютага: Здарылася трагедыя на стадыёне ў Порт-Саідзе, Егіпет. 79 чалавек загінула, больш за 1000 параненых, 47 арыштавана. 2 лютага: Паром MV Rabaul Queen затануў каля берагоў Папуа — Новай Гвінеі. Больш за 100 чалавек прапалі без весткі. 7 лютага: Прэзідэнт Мальдываў Махамед Нашыд падаў у адстаўку з-за паліцэйскіх хваляванняў. 10 лютага: У рамках XIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшоў міжнародны «круглы стол» на тэму «Энцыклапедыя — пашпарт краіны. Задачы развіцця агульнай інфармацыйнай прасторы». 12 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане. Перамогу атрымаў дзейнічаючы прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. 15 лютага: Пажар у турме горада Камаягуа, Гандурас. 359 чалавек загінула. 17 лютага: Федэральны прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф падаў у адстаўку з-за скандалу з ільготным крэдытам і парушэннем свабоды прэсы. 17 — 26 лютага: Чэмпіянат свету па бабслею і скелетону (Лейк-Плэсід, ЗША). 18 — 19 лютага: Чэмпіянат свету па канькабежнаму спорту (Масква, Расія). 18 лютага: На рэферэндуме ў Латвіі большая частка ўдзельнікаў выказаліся супраць надання рускай мове статусу дзяржаўнай. 20 лютага: Паўднёвая Карэя пачала марскія вучэнні паблізу спрэчнай мяжы з Паўночнай Карэяй. 21 лютага: Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Емене. Перамогу атрымаў былы віцэ-прэзідэнт Абд Рабу Мансур аль-Хадзі. 22 лютага: Чыгуначная катастрофа ў Аргенціне. 49 чалавек загінула, каля 600 паранена. 26 лютага: Рэферэндум аб прыняцці новай Канстытуцыі ў Сірыі. 29 лютага: Грузія ўводзіць бязвізавы рэжым для расійскіх грамадзян.

Сакавік 3 сакавіка: Упершыню ўручана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца 4 сакавіка: Уладзімір Пуцін атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі 16 сакавіка: Нікалае Цімофці абраны прэзідэнтам Малдовы 20 сакавіка: Землетрасенне ў Мексіцы магнітудай 7,4 21 сакавіка: Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч паведаміў пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову Выйшаў першы студыйны альбом беларускага гурта «Hair Peace Salon» «Gentleman». Малійскія вайскоўцы захапілі прэзідэнцкі палац у Бамако, зрынутагы прэзідэнт Амаду Тумані Турэ, уладу ўзяў нацыянальный камітэт аднаўлення дэмакратыі і адраджэння дзяржавы на чале з Амаду Санога.

Красавік 6 красавіка: Туарэгскія сепаратысты абвясцілі аб стварэнні на падкантрольных ім паўночных тэрыторыях Малі незалежнай дзяржавы Азавад. 11 красавіка: Землетрасенне ў Інданезіі ля ўзбярэжжа Суматры магнітудай 8,6 14 красавіка: Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю аб размяшчэнні першай групы назіральнікаў у Сірыі, каб сачыць за выкананнем пагаднення аб спыненні агню ў гэтай краіне Вызвалены з калоніі беларускі палітык Андрэй Саннікаў 20 красавіка: Авіякатастрофа ў Ісламабадзе

Май

4 мая: У Мінску ўпершыню адбыліся міжнародныя майстар класы, пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі. 7 мая: Уладзімір Пуцін у трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі 19 мая: Пачалося пранясенне Алімпійскага агню па Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў пераддзвер’і Летніх Алімпійскіх гульняў у ЛонданеАлімпійскі агонь пранясуць па ўсёй Брытаніі за 70 дзён.. 20 мая: Землетрасенне на Поўначы Італіі магнітудай 6.0. 7 чалавек загінулі і больш 50 пацярпеліЗемлетрасенне ў Італіі: сем загінулых.. 22 мая: Касмічная кампанія SpaceX ажыццявіла старт ракеты-носьбіта Falcon-9 з караблём-капсулай Dragon да МКС. Гэта першы прыватны камерцыйны апарат, які ідзе на стыкоўку са станцыяйПершы прыватны касмічны карабель Dragon стартаваў да МКС . 25 мая: Распачаліся ўрачыстасці з нагоды 1150-годдзя Полацка. Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер перавесці выкладанне асобных школьных прадметаў у Беларусі на беларускую мову. 26 мая: У фінале конкурса песні «Еўрабачанне 2012» (Баку) перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын

Чэрвень

5 чэрвеня: У Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк 6 чэрвеня: Праходжанне Венеры па дыску Сонца 8 чэрвеня: Адкрыццё чэмпіянату Еўропы па футболу ў Польшчы і Украіне 13 чэрвеня: Ваенны трыбунал Туніса прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бен Алі да пажыццёвага турэмнага зняволення за забойства дэманстрантаў у час падаўлення паўстання ў 2011 годзе 17 чэрвеня: На тэнісным турніры ў Лондане Максім Мірны атрымаў 45-ю перамогу ў кар’еры як прафесійны парны гулец 28 чэрвеня: Узбекістан афіцыйна заявіў аб намеры выйсці з АДКБ 30 чэрвеня: Адлік часу па ўсім свеце быў спынены на 1 секунду, каб кампенсаваць розніцу паміж паказчыкамі эталонных гадзіннікаў і астранамічным часам

Ліпень

1 ліпеня: Фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболу, чэмпіёнам стала зборная Іспаніі Адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь стаў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал 4 ліпеня: Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт "Jodel D11" з тэрыторыі Літвы без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі. У раёне Івянца і Мінска з яго борта скідваліся плюшавыя мядзведзікі з прычэпленымі лозунгамі ў падтрымку свабоды 7 ліпеня: Упершыню за 40 гадоў у Лівіі прайшлі выбары ва ўстаноўчую Асамблею — Усеагульны Нацыянальны кангрэс 10 ліпеня: Руская Вікіпедыя закрылася на суткі ў знак пратэсту супраць унясення паправак у закон аб інфармацыі РФ 14 ліпеня: Шведская спявачка Ларын пасля свайго выступу на «Славянскім базары» ў Мінску сустрэлася з жонкай зняволенага Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, праваабаронцамі і журналістамі 20 ліпеня: Пасля рэстаўрацыі адкрыўся Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс 27 ліпеня: Адкрыццё Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане 31 ліпеня: Майкл Фелпс пераўзышоў рэкорд Ларысы Латынінай па колькасці алімпійскіх медалёў.

Жнівень 3 жніўня: Беларускі бок абвясціў рашэнне пра непадаўжэнне акрэдытацыі шведскага пасла Стэфана Эрыксана. 12 жніўня: Закрыццё Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане. 22 жніўня: Расія ўступае ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. 25 жніўня: Міжпланетны зонд «Вояджэр-1» перасёк мяжу геліясферы і стаў першым у гісторыі штучным аб’ектам, які пакінуў Сонечную сістэму. 31 жніўня: Прэм’ера палітычнага трылера рэжысёра Бэна Афлека «Аперацыя „Арго“».

Верасень

11 верасня: Каля 1,5 млн чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Барселоне з патрабаваннем незалежнасці Каталоніі ад Іспанііhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=79918 Пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс і яшчэ тры супрацоўнікі амерыканскага пасольства забітыя ў выніку ўзброенага нападу на консульства Злучаных Штатаў у горадзе Бенгазі 14 верасня: Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыбыў з візітам у Ліван і заклікаў да міру ў Сірыі 19 верасня: ФК БАТЭ атрымаў першую перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў УЕФА (над французскім «Лілем» з лікам 3:1) 23 верасня: Пераможцам снукернага турніру Шанхай Мастэрс стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які адолеў англічаніна Джада Трампа ў фінальным матчы.

Кастрычнік 1 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Грузіі 5 кастрычніка: Галоўны аэрапорт Прагі афіцыйна перайменавалі ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела 12 кастрычніка: Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Еўрапейскі Саюз 28 кастрычніка: Парламенцкія выбары ва Украіне

Лістапад 6 лістапада: Выбары прэзідэнта ЗША. Перамогу атрымаў Барак Абама 17 лістапада: У Старых Дарогах усталявалі помнік Анатолю Беламу 19 лістапада: Еўрапейскі Саюз прызнаў Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл законным прадстаўніком сірыйскага народа і паабяцаў ёй падтрымкуhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=83901

Снежань 21 снежня: Пачатак новага цыклу па календары мая. 22 снежня: «Белгазпрамбанк» стаў першым беларускім банкам, які прыцягнуў сродкі ў нацыянальнай валюце ад замежнага інвестара.

Памерлі 1 студзеня: Кіра Глігараў, першы прэзідэнт Македоніі 3 студзеня: Ёзаф Шкворацкі, чэшскі пісьменнік 9 студзеня: Малам Бакай Санья, прэзідэнт Гвінеі-Бісау 15 студзеня: Мануэль Фрага Ірыбарнэ, іспанскі палітык 16 студзеня: Уладзімір Жбанаў, беларускі скульптар 20 студзеня: Эта Джэймс, амерыканская спявачка 20 студзеня: Іржы Рашка, чэшскі спартсмен 24 студзеня: Тэадорас Ангелопулас, грэчаскі кінарэжысёр 29 студзеня: Оскар Луіджы Скальфара, прэзідэнт Італіі 1 лютага: Віслава Шымборска, польская паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 11 лютага: Уітні Х'юстан, амерыканская спявачка 17 сакавіка: Шэнуда III Александрыйскі, копцкі патрыярх 6 красавіка: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнавец, пісьменнік і педагог (нар. 27.5.1932) 9 красавіка: Арына Вячорка, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 14.4.1961) 4 мая: Міхаіл Гапеевіч Булахаў, беларускі мовазнавец 15 мая: Карлас Фуэнтэс, мексіканскі пісьменнік 4 чэрвеня Эдуард Хіль, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР (нар. 4.9.1934) 6 чэрвеня: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст 10 чэрвеня: Жорж Мацьё, французскі мастак 12 чэрвеня: Элінор Острам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009) 12 чэрвеня: Іцхак Шамір, ізраільскі палітычны дзеяч (нар. 15.10.1915) 15 ліпеня: Вера Вярба, беларуская паэтэса (нар. 14.1.1942) 22 ліпеня: Багдан Ступка, украінскі акцёр (нар. 27.8.1941) 23 ліпеня: Салі Райд, астранаўт ЗША 24 ліпеня: Джон Эванс Ата Мілс, прэзідэнт Ганы 31 ліпеня: Гор Відал, амерыканскі пісьменнік (нар. 3.10.1925) 31 ліпеня: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык (нар. 29.10.1938) 15 жніўня: Гары Гарысан, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 12.3.1925) 24 жніўня: Алесь Петрашкевіч, беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст (нар. 1.5.1930) 25 жніўня: Ніл Армстранг, амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, які ступіў на Месяц (нар. 5.8.1930) 26 жніўня: Якаў Навуменка, беларускі спявак (нар. 28.3.1959) 23 верасня: Павел Грачоў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч (нар. 1.1.1948) 18 кастрычніка: Сільвія Крыстэль, нідэрландская мадэль, актрыса, пісьменніца (нар. 28.9.1952) 20 кастрычніка: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1990) (нар. 15.3.1920) 26 лістапада: Джозеф Эдвард Мары, амерыканскі хірург-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1990) (нар. 1.4.1919) 5 снежня: Оскар Німеер, бразільскі архітэктар (нар. 15.12.1907) 30 снежня: Рыта Леві-Мантальчыні, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1986) (нар. 22.4.1909)