Герб Казахскай ССР — дзяржаўны сімвал Казахскай ССР.Герб Казахскай ССР грунтуецца на дзяржаўным гербе СССР.
Прыняты з Канстытуцыяй Казахскай ССР 26 сакавіка 1937 года на Надзвычайным Х Усеказахскім з'ездзе Саветаў.
артыкул 121: Дзяржаўны герб Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка залатых сярпа і молата, зьмешчаных крыж-накрыж, дзяржальнямі дадолу, на чырвоным фоне ў прамянях сонца і ў апраўленні каласоў, з надпісам на казахскай і рускай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Наверсе гербу маецца пяціканцовая зорка, а ў ніжняй яго часткі - надпіс «Казахская С.С.Р.» на казахскай і рускай мовах.
«Барлық елдеpдің пролетарлары, бірігіңдер!» — «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»
Аднак да таго часу не існавала нават эскіза гербу, і быў абвешчаны конкурс.
16 мая 1937 года быў абраны пераможца, з абрэвіятурамі QSSR і КССР на стужцы.
28 студзеня 1939 года Прэзыдыўм Вярхоўнай Рады Казаскай ССР сваім указам занёс зьмены ў герб. Былі змененыя ўсе надпісы на казахскай мове ў лацінізаваным алфавіце на надпісы ў алфавіце на аснове рускай азбукі (глядзіце Казахскі алфавіт), на галоўнай стужцы абрэвіятуру QSSR змяніла ҚССP (літара С часта адлюстроўвалася падобнай на лацінскую літару G). Адначасова молат стаў адлюстроўвацца накладзеным на серп.
У 1978 годзе было прынята новае Становішча аб Дзяржаўным гербе Казахскай ССР, у адпаведнасці з якім серп стаў ізноў адлюстроўвацца накладзеным на молат, была паменшаная інтэнсіўнасць чырвонага фону, паменшана колькасць прамянёў сонца.
Гл. таксама Сцяг Казахскай ССР Гімн Казахскай ССР
Сцяг Казахстана Герб Казахстана Гімн Казахстана
У Сеціве Герб Казахскай ССР Дзяржсімволіка Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Казахская ССР Катэгорыя:Казахская ССР