Стрэймай () — самы вялікі і самы густанаселены востраў Фарэраў. Тут размяшчаецца сталіца — Торсхаўн і трэці па велічыні горад аўтаноміі Хойвік.

Геаграфія Востраў мае даўгаватую форму і цягнецца на 47 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яго шырыня — 10 км. На паўднёва-заходнім ускрайку вострава знаходзяцца 2 фіёрды. Стрэймай характарызуецца пагорыстай мясцовасцю (асабліва яго паўночна-заходняя частка), найвышэйшы пункт — гара Капсені (789 м).

Як і на астатніх Фарэрскіх астравах, на Стрэймаі знаходзіцца мноства кароткіх ручаёў і маленькіх азёр.

Насельніцтва На востраве пражывае 21 тыс. чалавек (каля 40 % насельніцтва Фарэр), большасць якіх жыве ў сталіцы (18 тыс. чалавек).

Вёскі Саксун

Катэгорыя:Астравы Фарэрскага архіпелага Катэгорыя:Рэгіёны Фарэрскіх астравоў