Сельскагаспадарчая выстаўка ў Слуцку ў 1908 годзе — выстаўка сельскагаспадарчых і саматужна-прамысловых вырабаў, якая праходзіла ў Слуцку (Мінская губерня, Расійская імперыя) у 1908 годзе. Арганізатарам выстаўкі выступіла Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі (МТСТ), слуцкае аддзяленне якога ўзначальваў Л. Ёдка-Наркевіч. За першыя чатыры дні было прададзена 15 тысяч уваходных квіткоў.
Арганізацыйны камітэт
Старшынёй арганізацыйнага камітэту быў Ежы Булгак, а яго намеснікам — В. Гурскі.
Экспанаты і мерапрыемствы
На выстаўцы паказвалі розныя сельскагаспадарчыя прылады і машыны. У тым ліку кавальскія вырабы прадставіў Эрык Бярнацкі з Цімкавічаў, які выставіў замкі, аконныя завесы і арыгінальную паравую машынуНаша ніва. — 1908. — № 10.. С. 39.
Аднымі з лепшых у раздзеле сельскагаспадарчай жывёлы былі прызнаны кароўнікі Л. Ёдка-Наркевіча і З. Пратасевіча, а таксама стайні К. Аколава.
Шырока былі прадстаўлены вырабы дробных сялян і больш вытанчаныя творы мастацтва, у тым ліку слуцкія паясы. Гэта мусіла не толькі нагадаць пра багатую спадчыну Случчыны, але і паказаць, што культура паступова пранікае ў сялянскія дамы. Таксама быў адзначаны саматужны аддзел з тканінамі ручной працы беларускіх сялянакФіласофія нацыянальнай медыяпрасторы (да 110-годдзя выхаду газет «Наша доля» і «Наша ніва»): матэрыялы Рэспубл. навук.-практ. канф., 21 кастр. 2016 г., Мінск / пад агул. рэд. канд. філал. навук дацэнта Д. М. Драздова. — Мінск : БДУ, 2016. — 176 с.Виктор Шимолин. ЖАНРЫ ФОТОЖУРНАЛИСТИКИ В ПУБЛИКАЦИЯХ «НАШЕЙ НИВЫ» ЗА 1906—1908 гг.. Тэкст прамаўляў: "«Багата было розных добрых тканін, зробленых рукамі вясковых кабет беларускіх, у розныя рысункі. З воласці , Капыльскай, Пукаўскай было рознае палатно, абрусы, ручнікі, капы, спадніцы з лёну і воўны, паясы, наміткі, сукно на буркі… Малюнкі ўсе беларускага стылюНаша ніва. — 1908. — № 19.».
Была праведзена дэманстрацыя ўзорных пажарных каманд, якія прызначаны для тушэння пажараў на палях са збожжам.
Водгукі
Беларускія выданні
Карэспандэнт пад псеўданімам «Віленскі» ў нумары «Нашай Нівы» № 19 за 1908 год падзяліўся яркімі ўражаннямі. Ён з захапленнем апісаў багацце экспанатаў, у тым ліку добрыя пароды жывёлы і птушкі, насенне і садавіну. Асабліва яго ўразіла мноства «хітрых» машын для гаспадаркі, аб якіх мясцовыя сяляне (выстаўку наведала 3200 чалавек) нават не падазравалі.
Польскія выданні
Пра выстаўку пісалі варшаўская газета «» (26 верасня 1908)Старая польская газета о выставке в Слуцке і «Tygodnik illustrowany» (29 жніўня 1908). У апошнім, у прыватнасці, паведамлялася, што выстаўка зноў ажывіць традыцыі горада, і адзначалася, што Слуцк славіцца сваёй знакамітай фабрыкай персідскіх паясоў, заснаванай у часы РадзівілаўО выставке в Слуцке и фотографиях С. Юхнина .
Крытыка
У сваёй прамове ў Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі ў маі 1910 года і Расійскай імперыі Пётр Сталыпін згадваў выстаўку ў Слуцку як прапольскае мерапрыемства, якое поўнасцю ігнаравала ўсё рускае.
Крыніцы
Катэгорыя:Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі Катэгорыя:1908 год у Беларусі Катэгорыя:Выстаўкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Выстаўкі Беларусі