Ціхан Антонавіч Панцюшэнка (нар , г. Лебядзін, Сумская вобласць, Украіна — ) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1982).

Біяграфія Скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут (1952). У 1966—75 гадах і з 1978 года ў Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1969 года — загадчык аддзялення). Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў «Мужчыны не плачуць» (1986), «Галоўны ўрач» (1990) і інш. Пісаў на рускай мове.

Навуковыя працы Неотложная хирургия при раке толстой кишки. Мн., 1980 (у сааўт.); Дисгормональные гиперплазии и рак молочной железы. Мн., 1985. Літаратура