Індыкі (Meleagrididae) — птушкі сямейства індычых атрада курападобныя. 2 роды: Meleagris і Agriocharis, у кожным 1 від. Пашыраны ў паўднёвай частцы Паўночнай і ў Цэнтральнай Амерыцы, пераважна ў лесастэпавай зоне.
Даўжыня цела Індыка звычайнага (M. gallopavo) да 110 см, маса самца да 10 кг, самкі да 4 кг. Апярэнне медна-бронзавае, з металічным адлівам. Галава і верхняя частка шыі не апераныя. З верхняй часткі дзюбы звісае скурны прыдатак, на горле складка скуры. Развіты шпоры. Палігамы. Гняздо на зямлі, пад кустамі. Нясуць да 15 яец. Добра бегаюць, лётаюць марудна. Корм раслінны і жывёльны. Аб’екты палявання. Ад Індыкоў звычайнага паходзяць індыкі свойскія.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Роды птушак