Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета () — тэатр у Вільні, нацыянальная ўстанова, якая арганізуе стварэнне музычнай творчасці на сцэне і яе грамадскі паказ. Заснавальнік тэатра — Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі. Размяшчаецца па адрасе вул. Венуоле 1 (A. Vienuolio g. 1).
Генеральны дырэктар (з 2018 года) — саліст Ёнас Сакалаўскас, оперны мастацкі кіраўнік (з 2018 года) — дырыжор Сеста Кватрыні, мастацкі кіраўнік балета — танцор балета і балетмайстар Кшыштаф Пастар (з 2011 года).
Архітэктура Тэатр размяшчаецца ў будынку, пабудаваным па праекце архітэктара Эляны Бучутэ (1974) на ўзвышаным месцы. Агульны аб’ём будынка — 120500 м³; найбуйнейшы будынак культурнага прызначэння ў Вільні з залай на 1149 месцаў і прасторным фае.
Перад тэатрам з боку вуліцы Віленскай у 1974 годзе быў усталяваны помнік аднаму з заснавальнікаў прафесійнай оперы ў Літве, спеваку Кіпрасу Пятраўскасу (скульптар Гядымінас Ёкубоніс, архітэктар Аляксандрас Лукшас) — бронзавая статуя спевака (вышыня 3 м) на прамавугольным гранітным пастаменце 7 м.
Галоўны паўночны фасад будынка, звернуты да ракі Вілія, упрыгожаны створанымі ў 1987—1989 гадах дзесяццю скульптурамі Антанаса Жукаўскаса і Ёнаса Нараса-Нарушавічуса, якія паказваюць герояў папулярных балетных і оперных спектакляў. Сярод іх Адэта з балета «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага, Яўген Анегін з оперы «Яўген Анегін» Чайкоўскага, Барыса Гадунова з оперы «Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага, Віялета з оперы «Травіята» Д. Вердзі. «Аіда» Вердзі, Мефістофель з оперы «Фаўст» Ш. Гуно, Эгле з балета «Эгле — каралева вужоў» Э. Бальсіса.
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатры Вільні