Мікалай Платонавіч Агароў (; ) — расійскі рэвалюцыянер, публіцыст, паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў Пецярбургу. З дваран. З 1830 года вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, дзе вакол яго і яго сябра А. І. Герцэна ўзнік студэнцкі гурток, ярка выяўленай палітычнай накіраванасці. Улетку 1834 года разам з некаторымі інш. удзельнікамі гуртка быў арыштаваны, у красавіку 1835 года сасланы ў Пензенскую губерню. З 1839 годзе атрымаў дазвол жыць у Маскве. З 1840 года друкаваў вершы, спачувальна сустрэтыя В. Г. Бялінскім. 1841-46 гады правёў большай часткай у Германіі, Італіі, Францыі; слухаў курс лекцый па філасофіі і прыродазнаўчых навуках у Берлінскім універсітэце, наведваў медыцынскую школу ў Парыжы. З канца 1846 жыў у Пензенскім маёнтку. У 1850 годзе зноў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. У 1856 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. Крыніцы

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі