Brīvā Zeme (з латыш. — «Свабодная зямля») — латвійская штодзённая газета на латышскай мове, выходзіла ў 1919—1940 гг. Была заснавана партыяй Латышскі сялянскі саюз, першы нумар выйшаў 1 жніўня 1919 г. Ад самага пачатку, яшчэ падчас узброенай барацьбы за незалежнасць Латвіі, выступала ў падтрымку будучай незалежнай дзяржавы. Пасля дзяржаўнага перавароту 1934 года, які газета падтрымала, палітычныя партыі былі забаронены, і яе выдаўцом стала акцыянернае таварыства.
З 1921 г. раз у два тыдні выходзіў дадатак Zemes Spēks (з латыш. — «Сіла зямлі»), прысвечаны пытанням сельскай гаспадаркі, з 1926 г. — штотыднёвы «Ілюстраваны дадатак» (латыш. Ilustrētais pielikums).
Пасля савецкай акупацыі Латвіі выпуск газеты быў спынены 9 жніўня 1940 года. На яе аснове было створана новае савецкае штодзённае выданне Brīvais Zemnieks (з латыш. — «Свабодны селянін», 1940—1941). Катэгорыя:Газеты Латвіі