Шка́й (макш. Шкай — «бог»; таксама Оцю Шкай — «вялікі бог», Вярдэ Шкай — «вышэйшы бог», Шкабаваз) — вярхоўны бог-светастваральнік у традыцыйнай рэлігіі і міфалогіі мардвы. Выступае дэміургам, галоўным героем паданняў пра ўзнікненне зямной сушы.Шкай // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 419.
Міфалагічны вобраз Паводле аднаго з макшанскіх касмаганічных міфаў, Шкай стварыў злога духа Шайтана і прымусіў яго дастаць жменю зямлі са дна першапачатковага акіяна. З гэтай зямлі, якая пачала цудоўным чынам павялічвацца, узнікла зямная суша.
У іншых варыянтах сюжэта Шайтан з’яўляецца перад Шкаем у выглядзе птушкі і нырае на дно акіяна па пясок або зямлю; частку матэрыялу ён хавае ў роце, ад чаго ў свеце з’яўляюцца няроўнасці, горы і іншыя асаблівасці зямной паверхні.
У мокшы гэты вярхоўны бог называўся Шкай, Вярдэ-Шкай або Оцю-Шкай, у эрзя блізкія функцыі меў Нішке або Нішке-Паз.
Зноскі
Літаратура Шкай // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 419. Мокшин Н. Ф. Мифология мордвы: этнографический справочник. — Саранск, 2004.
Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Міфічныя персанажы Катэгорыя:Міфалогія