Бамбардзіро́ўкі Мі́нска (1915—1916) — шэраг авіяцыйных налётаў нямецкай авіяцыі на горад Мінск падчас Першай сусветнай вайны. У перыяд з верасня 1915 года па верасень 1916 года губернская сталіца падвяргалася паветраным нападам 37 разоў, на горад было скінута каля 140 бомбаў. У выніку бамбардзіровак загінула не менш за пяць вайскоўцаў і чатырнаццаць мірных жыхароў, яшчэ сорак восем чалавек атрымалі раненні.
Гістарычныя перадумовы Увосень 1915 года ў выніку баявых дзеянняў Заходні фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Смаргонь — Паставы — Баранавічы — Пінск. Мінск апынуўся ў прыфрантавой паласе і стаў адным з найбуйнейшых транспартных і тылавых цэнтраў расійскай арміі. У горадзе размяшчалася значная колькасць важных ваенных аб'ектаў: штаб Заходняга фронту (знаходзіўся ў доме Свянціцкага на вуліцы Падгорнай), штаб Мінскай ваеннай акругі (у доме Чапскага на вуліцы Скобелеўскай), ваенны аэрадром ва ўрочышчы Серабранка. Горад ператварыўся ў своеасаблівую сталіцу прыфрантавых шпіталяў. Праз Мінск праходзілі дзве важныя чыгуначныя магістралі: Лібава-Роменская чыгунка і Маскоўска-Брэсцкая чыгунка, якія абслугоўваліся адпаведнымі вакзаламі. Гэтыя аб'екты, а таксама вялікія навалы войскаў і бежанцаў, сталі галоўнымі цэлямі для нямецкіх лётчыкаў.
Бамбардзіроўкі 1915 года Першы значны налёт адбыўся 18 верасня 1915 года каля дзесяці гадзін раніцы. Над раёнам Аляксандраўскага вакзала з'явіўся нямецкі аэраплан, які скінуў дзве бомбы. Адна з іх знішчыла сад Цукермана на Дзяменцьеўскай вуліцы і пашкодзіла суседнія будынкі, другая ўпала на Грушаўскай вуліцы, утварыўшы глыбокую варонку. Чалавечых ахвяр не былоНГАБ. Ф. 300. Воп. 1. Спр. 93. Пратаколы Мінскага гарадскога паліцэйскага ўпраўлення і агульныя звесткі аб рашэннях мінскага паліцмайстра. Спіс прыбылых у г. Мінск і выбылых з г. Мінска афіцэраў і чыноўнікаў ваеннага ведамства 1915 г. Арк. 233 — 233 адв..
Самай маштабнай і разбуральнай стала бамбардзіроўка ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 1915 года, якую здзейсніў нямецкі дырыжабль «LZ-85». Апарат скінуў некалькі дзясяткаў бомбаў на розныя часткі горада. У раёне Лібава-Роменскай і Аляксандраўскай чыгунак бомбы пашкодзілі водаправод, дамы і кватэры мясцовых жыхароў (Самсонава, Пякарскага, Шостака, Іваноўскага). На вуліцах Міхайлаўскай і Ільінскай лёгкія раненні атрымалі два салдаты і гарадавы Марцін НовікНГАБ. Ф. 300. Воп. 1. Спр. 110. Ведамасць аб колькасці гвалтоўных і выпадковых смерцяў, аб здарэннях у г. Мінску 1915 г. Арк. 184 адв. — 185.. Шмат бомбаў упала ў цэнтральнай частцы горада і на Аляксандраўскім вакзале, дзе быў забіты вартавы і пашкоджаны чатыры чыгуначныя вагоныНГАБ. Ф. 300. Воп. 1. Спр. 110. Ведамасць аб колькасці гвалтоўных і выпадковых смерцяў, аб здарэннях у г. Мінску 1915 г. Арк. 185 адв..
Ад выбуху на Губернатарскай вуліцы загінуў невядомы чалавек, былі паранены палявыя жандары Кірыл Дэмбыш і Павел Папоў, а таксама паштовы чыноўнік Васіль Ануфрыевіч Паўлоўскі. На Саборнай плошчы і Школьнай вуліцы ад бомбаў загінулі чыноўнік паштова-тэлеграфнай службы Андрэй Пятровіч Падляхоўскі, мяшчанка Хая Шлёмаўна Серак, малодшы унтэр-афіцэр Грыгорый Грышко, радавы Абрам Буднеўскі. На Гандлёвай вуліцы загінулі Фаня Баскінд, Юдаля Элькінд, Ісаак Явелеў, Мікалай Шахлай і Антаніна ПілецкаяНГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 9174а. Рапарты павятовых спраўнікаў аб пашкоджаннях, прычыненых бамбардзіроўкамі 1916 г. Арк. 596 — 598 адв..
Налёты 1916 года У 1916 годзе інтэнсіўнасць налётаў павялічылася, што было звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем расійскай арміяй Баранавіцкай наступальнай аперацыі. У ноч з 20 на 21 сакавіка нямецкі дырыжабль скінуў больш за дваццаць бомбаў, у асноўным на ўрочышча Сярэбранка, дзе быў пашкоджаны авіяцыйны ангар завода «Сокал» і дамы ў суседняй вёсцы СколаваНГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 9174а. Рапарты павятовых спраўнікаў аб пашкоджаннях, прычыненых бамбардзіроўкамі 1916 г. Арк. 101 — 101 адв.. Увесну нямецкія аэрапланы некалькі разоў спрабавалі прарвацца да Мінска (21 красавіка, 28 красавіка, 11 мая), але часта сустракалі шчыльны агонь зенітнай артылерыі. 11 мая бомбы ўпалі на старыя яўрэйскія могілкі, параніўшы мешчаніна Шчавеля Явенчыка.
Найбольшую актыўнасць нямецкая авіяцыя праявіла летам 1916 года, здзейсніўшы дваццаць адзін налёт. 2 жніўня 1916 года бамбардзіроўка прывяла да гібелі чатырнаццаці чалавек і ранення дваццаці аднаго. 15 верасня 1916 года нямецкі самалёт скінуў бомбы ў раёне пятага парка Аляксандраўскай чыгункі, дзе знаходзіўся пункт харчавання бежанцаў. Цяжкія раненні атрымала бежанка Тэафілія Дзям'ян, якая пазней памерла ў шпіталіНГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 9174а. Рапарты павятовых спраўнікаў аб пашкоджаннях, прычыненых бамбардзіроўкамі 1916 г. Арк. 678 — 678 адв.. Наступны налёт адбыўся 16 верасня: бомбы ўпалі на Брацкім завулку, цяжка параніўшы сальніка Янчэўскага, які неўзабаве памёрНГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 9174а. Рапарты павятовых спраўнікаў аб пашкоджаннях, прычыненых бамбардзіроўкамі 1916 г. Арк. 676 — 676 адв..
Супрацьпаветраная абарона Для абароны Мінска ад паветраных нападаў выкарыстоўваліся расійскія 76-мм супрацьаэрапланныя гарматы Пуцілаўскага завода і французскія 75-мм гарматы. Сістэма супрацьпаветранай абароны была шмат у чым імправізаванай: напрыклад, дзве гарматы каля штаба Заходняга фронту маглі весці агонь толькі пад вуглом 65 градусаў. Артылерыя даволі эфектыўна адганяла адзіночныя аэрапланы, аднак з масіраванымі налётамі і начнымі рэйдамі дырыжабляў спраўлялася цяжка. 28 жніўня 1916 года напярэймы нямецкаму самалёту ўпершыню падняліся два расійскія аэрапланы, якія прымусілі праціўніка адступіць без бамбардзіроўкіНГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 9174а. Рапарты павятовых спраўнікаў аб пашкоджаннях, прычыненых бамбардзіроўкамі 1916 г. Арк. 638..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Гісторыя Мінска Катэгорыя:Авіяцыйныя бамбардзіроўкі Катэгорыя:Канфлікты 1915 года Катэгорыя:Канфлікты 1916 года