Чамара, чамарка (, ад — кажух) — мужчынскае верхняе адзенне венгерскага паходжання, якое ў Рэчы Паспалітай насілі з XVI стагоддзя.
Дасягала сцёгнаў або трохі вышэй за калені. Мела крой падобны на кунтуш, з футравай падкладкай, з доўгімі, прамымі, вузкімі рукавамі, адкладным, вузкім, высокім каўняром, дэкаратыўнымі гузікамі і зашпількамі тыпу Брандэнбургс ().
У Рэчы Паспалітай чамару спачатку насілі канонікі і прэлаты, але з XVIII стагоддзя яна стала асабліва папулярнай сярод гараджанаў. У XIX стагоддзі яна лічылася польскім нацыянальным і патрыятычным адзеннем, у паўстаннях супраць царскай улады часта адыгрывала ролю ўніформы. Адам Міцкевіч у «Кнігах народу польскага і пілігрымства польскага» (1832), напісаных па гарачых слядах паўстання 1830—1831 гадоў, звяртаўся да палякаў і літвінаў, асабліва да эмігрантаў:
Вы носіце паўстанцкія чамары, і старыя і маладыя; бо ўсе вы — жаўнеры паўстання Айчыны.
Партрэт або фатаграфія асобы ў чамары яўна сведчылі пра патрыятычныя, апазіцыйныя да царызму настроі. У 1860-х гадах на знак нацыянальнай жалобы сукенкі або жакеты, якія нагадвалі чамары, часта насілі жанчыны.
Бібліяграфія
Krystyna Kubalska-Sulkiewicz, Monika Bielska-Łach, Anna Manteuffel-Szarota: Słownik terminologiczny sztuk pięknych. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1996. ISBN 83-01-11785-0. Encyklopedia Polski, Kraków, 1996, s. 110.
Катэгорыя:Мужчынскае адзенне Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон