У час трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане на захадзе краіны ў горадзе Эль-Фашыр, адміністрацыйны цэнтр правінцыі (штата) Паўночны Дарфур, разгарнуліся масавыя забойствы. Разня пачалася пасля падзення горада, які знаходзіўся ў аблозе 18 месяцаў (да 26 кастрычніка 2025 года, баі за горад вяліся з 15 красавіка 2023 па 26 кастрычніка 2025 года). Паводле некаторых ацэнак, у першыя дні пасля падзення горада загінула 2500 чалавек. У забойствах былі абвінавачаны мяцежныя Сілы аператыўнай падтрымкі, якія кіраваліся этнічнай нянавісцю.

Мэтамі ў разні станавіліся народнасці фор, загава, масаліты, берці і іншыя неарабізаваныя народнасці Дарфура, а таксама ваеннапалонныя Узброеных Сіл Судана і жыхары, падазраваныя ў сувязях з урадавай арміяй.

Масавыя забойствы суправаджаліся таксама выкраданнямі і сексуальным гвалтам.

Зверствы ў Эль-Фашыры параўноўваліся з генацыдам у Руандзе, злачынствамі ў час грамадзянскай вайны ў Ліберыі і Дарфурскай вайны.

Перадгісторыя Сілы аператыўнай падтрымкі (таксама Сілы хуткага рэагавання) былі створаны ў 2013 годзе прэзідэнтам Судана Амарам аль-Башырам у Дарфуры з апалчэння «Джанджавід» падчас Дарфурскай вайны, вядомай жорсткімі расправамі над прадстаўнікамі народнасцяў фор, масаліт і загава падчас .

У красавіку 2023 года Сілы аператыўнай падтрымкі ўступілі ва ўзброены канфлікт з арміяй. Эль-Фашыр адным з першых быў ахоплены баявымі дзеяннямі. Мясцовае насельніцтва пакутавала ад бесперапынных абстрэлаў і авіяўдараў, а таксама недахопу харчавання.

Раней у 2023 годзе мяцежнікі былі абвінавачаныя ў здзяйсненні масавых забойстваў у Эль-Генейне, у выніку якіх загінула да 15 000 чалавек народнасці масаліт. 13 красавіка 2025 года САП захапілі лагер бежанцаў Замзам, на поўдзень ад Эль-Фашыра, і забілі 1500 чалавек за 72 гадзіны.

26 кастрычніка 2025 года Эль-Фашыр быў цалкам захоплены войскамі САП.

Ход падзей Пасля захопу горада пачаліся масавыя мэтанакіраваныя забойствы, этнічныя чысткі і масавыя пакаранні смерцю. Баевікі САП таксама нападалі на жыхароў, якія спрабавалі пакінуць горад. У ААН сталі фіксаваць прыкметы масавых злачынстваў і парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права, уключаючы сексуальны гвалт.

Мяцежнікі хадзілі па дамах і забівалі мірных жыхароў, здзяйснялі згвалтаванні і забівалі дзяцей на вачах у бацькоў. Спецыялісты Ельскага ўніверсітэта змаглі распазнаць на касмічных здымках лужыны крыві, якія ўтварыліся ў пустыні вакол горада.

Адзін са сведкаў падзення Эль-Фашыра распавёў Reuters па тэлефоне з горада Тавілы, што на грузавіках САП абстралялі мірных жыхароў з кулямётаў і перабеглі людзей на машынах. Іншы сведка распавёў, што бачыў, як апалчэнцы ўварваліся ў жылыя раёны і забілі на вуліцы ад 50 да 60 чалавек.

28 кастрычніка 6 медыцынскіх работнікаў былі выкрадзеныя САП з саудаўскага радзільнага дома, яшчэ 460 чалавек і суправаджаючыя іх асобы, уключаючы медыцынскіх работнікаў, забітыя. Суданская сетка лекараў паведаміла, што для вызвалення 6-ці выкрадзеных медыцынскіх работнікаў САП патрабавалі выкуп у памеры больш за 150 000 долараў ЗША.

Прадстаўнік рэгіянальнага ўрада Агад Бэн Кані 31 кастрычніка заявіў, што колькасць загінулых у горадзе ўзрасла да 2227 чалавек.

Дакладная колькасць забітых невядомая. 18 лістапада 2025 года старшыня Спецыяльнага камітэта Палаты абшчын Вялікабрытаніі па міжнародным развіцці, Сара Чэмпіён заявіла, што «паводле мінімальных ацэнак, за апошнія тры тыдні было забіта не менш за 60 000 чалавек».

Расследаванне Пасля паведамленняў аб масавых забойствах Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне з мэтай вызначыць маштабы парушэнняў і патэнцыйных ваенных злачынстваў у Эль-Фашыры.

29 кастрычніка лідар САП генерал Махамед Хамдан Дагала прызнаў, што яго войскі здзейснілі «парушэнні», і заявіў, што інцыдэнты будуць расследаваныя. Высокапастаўлены чыноўнік ААН заявіў, што мяцежнікі паведамілі пра арышт некалькіх падазраваных.

Сярод ключавых фігур у трагедыі назвагы брыгадны генерал Абу Лулу, сапраўднае імя Аль-Фатэх Абдула Ідрыс, які атрымаў мянушку «мяснік Эль-Фашыра». Ён бязлітасна караў смерцю мірных жыхароў і ваеннапалонных у Эль-Фашыры і іншых частках Судана. Некаторыя забойствы здымаліся на відэа. Адным з матываў забойстваў была этнічная нянавісць. Раней у сацыяльнай сетцы TikTok на відэа ён выхваляўся забойствам 2000 чалавек і сказаў, што «збіўся з рахунку». На двух відэазапісах ён быў захаваны пры забойстве бяззбройных палонных. Як распавёў сведка BBC, ён «аддаў загад сваім людзям забіць некалькіх нявінных людзей, у тым ліку дзяцей».

Абу Лула быў у ліку затрыманых, але праз некалькі дзён генерала вызвалілі.

Крыніцы

Катэгорыя:Кастрычнік 2025 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане