Любоў Пятроўна Сівурава (у дзявоцтве Зінкевіч) (9 лютага 1966, Старое Сяло, Брэсцкая вобласць, БССР — 20 студзеня 2025, Мінск, Беларусь) — беларуская фалькларыстка, выкладчыца, аніматарка, паэтка.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дацэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, даследчыца фестывальнага руху на Беларусі, аўтарка вучэбнага курса «Фестывальны менеджмент», сузаснавальніца спеўнага гурта Guda.
Вяла майстар-класы па народных танцах, распрацоўвала і вяла анімацыйныя праграмы па беларускім фальклоры, традыцыйных жаночых рамёствах Беларусі. Даследавала традыцыі беларускай жаночай вопраткі і сама актыўна рэканструявала ўзоры народнага касцюма. Падрыхтавала грунтоўную кандыдацкую дысертацыю па традыцыях жывёлагадоўлі ў Беларусі як культурнага феномена, якую не рэкамендавалі да абароны. Аўтарка шматлікіх публікацый па беларускім фальклоры ў перыядычных выданнях. У 2001 выдала зборнік вершаў «Нябесны вадаспад».
У 2024 годзе выйшла кніга Любові Сівуравай для дзяцей «Робіць Янка выцінанку», аздобленая выцінанкавымі ілюстрацыямі Наталлі Сухой.
Выбраныя публікацыі
Сівурава, Л. П. Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору / Л. П. Сівурава // Аматарская творчасць XXI стагоддзя. Творчая спадчына Г. І. Цітовіча: рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя: [матэрыялы канферэнцыі] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2010. - С. 39-43. - Бібліягр.: с. 43. Сівурава, Л. П. Абрад куплі-продажу свойскай жывёлы: змест і структура / Л. П. Сівурава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 27-29 красавіка 2012 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2012. - С. 56-58. - (Трансфармацыя відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору). - Бібліягр.: с. 58 (8 назв.). Сивурова, Л. П. Белорусская женщина: мировоззрение и образ / Л. П. Сивурова // Культура. Наука. Творчество : сборник научных статей / Белорусский государственный университет культуры и искусств [и др.]. - Минск, 2014. - [Вып. 8]. - С. 385-389. Сівурава, Л. П. Пастухоўскія гульні як сродак сацыялізацыі беларусаў / Любоў Сівурава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25-27 красавіка 2014 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2014. - С. 146-148. Сівурава, Л. П. Конь у сямейнай абраднасці беларусаў / Любоў Сівурава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25-27 красавіка 2014 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2014. - С. 89-91. - Бібліягр.: с. 90-91 (11 назв.).
Спасылкі
Любоў Сівурава — вершы з кніжкі «Драпата»
Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 2025 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 9 лютага Катэгорыя:Памерлі 20 студзеня