Алена Васілеўна Вешторт () — беларуская празаік.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў матэматыкі. У дзяцінстве шмат часу бавіла ў бібліятэках, захаплялася беларускай класікай, асабліва творамі Алены Васілевіч, Янкі Брыля, Васіля Быкава і Вячаслава Адамчыка. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (МДМУ), станам на 2024 год каля 30 гадоў працуе стаматолагам, з іх 25 гадоў у Мінску.
Жыве ў Мінску. Любіць вандраваць па Беларусі і цікавіцца мастацтвам.
Сям’я Мае двух дзяцей. Дачка Паліна, графічны дызайнер, скончыла Акадэмію мастацтваў, была суаўтаркай афармлення зборніка маці.
Творчасць Штуршком да літаратурнай творчасці стала захапленне сучаснай беларускай прозай, у прыватнасці раманам Віктара Марціновіча «Возера радасці», а таксама знаёмства з пісьменнікам Сяргеем Рублеўскім, які заахвоціў да выдання ўласных твораў. Паводле Алены, прафесійны досвед і шматлікія гісторыі пацыентаў таксама былі адной з асноўных крыніц натхнення яе творчасці.
Першыя навелы Алены Вешторт апублікаваны ў газеце «Літаратурная Беларусь» (№ 2 (174), 2021Літаратурная Беларусь № 2 (174), 2021. — С. 9(15).) і часопісе «Дзеяслоў». У 2023 годзе ў выдавецтва «Альфа-кніга» выйшаў зборнік навел «Жамяра: жаночыя гісторыі»Жамяра : жаночыя гісторыі / Алена Вешторт. — Мінск : Альфа-кніга, 2023. — 170 с. ISBN 978-985-7272-60-0.
«Жамяра» Назва кнігі (жамяра — казуркі, дробныя насякомыя) гэта метафара да чалавечага грамадства. Аўтарка наводзіць паралелі паміж тыпажамі людзей і казуркамі (мухамі, пчоламі, восамі, прусакамі, скарабеямі). Кожная навела ў зборніку гэта своеасаблівы псіхалагічны «спектакль», дзе персанажы праходзяць стадыі сталення: ад «лічынкі» да «асы», здольнай абараняцца. У кнізе больш за 20 ілюстрацыі, створаных мастачкамі Анёлай Кашаленка і Палінай Вешторт.
Навелы ў кнізе змешчаны ў алфавітным парадку, кожная пачынаецца эпіграфам з беларускіх (Рыгора Крушыны, Васіля Быкава і іншых) або замежных класікаў, а таксама вядомых псіхолагаў. У цэнтры твораў — сучасная жанчына, яе фінансавая незалежнасць, пошук кахання, страхі і мацярынскі клопат (напрыклад, у навеле «Мурашнік»). Алена абрала жанр навелы праз яго канцэнтраванасць і нечаканыя фіналы.
«Жамяра» мела станоўчыя водгукі вядомых літаратуразнаўцаў. Леанід Дранько-Майсюк адзначыў «беларускую стылістычную складнасць» і «жывое пісьмо» аўтаркі, пластычнасць яе вобразаў, хоць і выказаў пэўную заўвагу наконт выкарыстання сучасных моўных запазычанняў (лузер, класны). Людміла Шчэрба высока ацаніла паказ жаночай пачуццёвасці без ханжаства і бездакорную мову апісанняў прыроды, якія параўнала з верлібрамі. Ванда Марцінш заўважыла ўдалае выкарыстанне іроніі, якая ў кнізе выступае як сродак захавання душэўнай цэльнасці гераінь.
Прызнанне Дэбютная кніга навел «Жамяра» ў 2024 годзе трапіла ў доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі